why's (poignant) guide to ruby
Open the book

Lost foxes in Chapter 6. Downtown. Such juicy metaprogramming and class design!


Прачытай гэты абзац

У маёй мясцовай книгарні ёсць вялізная сцяна з кніг па Java, якая проста чакае каб аднойчы абрынуцца і раздушыць мяне. І аднойчы гэта здарыцца. З той хуткасцю з якой справы рухаюцца, гэта кніжная паліца хутка вырасце так што зможа пахаваць пад сабой нас усіх. Яна магчыма нават пару разоў абміне зямны шар, збіваючы папярэднія выданні тых жа кніг па Java ізноў і зноў.

І гэты абзац таксама

Гэта проста маленькая кніга па Ruby. Яна не раздушыць цябе. Яна лёгкая нібы пярынка (таму што я дагэтуль яе не скончыў — хе-хе). І існуе прычына, па якой яна застанецца лёгкай: таму што Ruby проста вывучыць.

А вось гэты не чытай!

Чамучкіна (замілавальнае) кіраўніцтва па Ruby выдадзена пад ліцэнзіяй Атрыбуцыя-Дзяліся-як-хочаш. Так што так, калі ласка — распаўсюджвай, раздрукоўвай, ленна пачытвай яго ў сваім хатнім халаце. Насамрэч, пад канец кнігі цябе чакае спаборніцтва на Лепшы Хатні Халат. Гэта жаданы прыз і ты павінен пачуваць сябе ўважаным проста прачытаўшы пра гэта! (Асабліва калі ты чытаеш гэта ў сваім без-пяці-хвілін-прызавым халаце.)

Зараз вернемся да звыклай цябе чарадзе абзацаў

Я паспрабую ўжо занадта не разладжвацца, калі гэта кніга не ўразіць тваё ўяўленне. Цалкам магчыма, некалькі доўгіх дзён майго зямнога быцця пройдуць у адчуванні пустэчы і ў бясконцых рыданнях, але ў цэлым, калі не ўлічваць вышэйсказанага — я буду ў парадку. Прынамсі, прыемна ўсведамляць што ніжэйпералічаныя выдатныя тэксты раскрыюць маю тэму і несумнеўна напоўняць цябе захапленнем да Ruby:

Цяперака, калі падобна што ты не знайшоў зместу са спасылкамі па левы бок гэтай старонкі, то вось табе спасылка на першую старонку (замілавальнага) кіраўніцтва.

Сардэчна запрашаем на пірацкую радыёстанцыю тэхнічных мануалаў.

Creative Commons License
This work is licensed under a Creative Commons License.